Слабадчук Аляксандр Іванавіч

Нарадзіўся 27 лютага 1961 г. у вёсцы Бароўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ў.І.Леніна па спецыяльнасці «журналістыка» (1983), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2009).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 годзе, працаваў на розных пасадах у арганізацыях г. Мінска: Мінскі тэхналагічны тэхнікум, сярэдняя школа № 121, Мінскі паліграфічны камбінат імя Я.Коласа, газета «Савецкі настаўнік» Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М.Горкага. Выбіраўся сакратаром камітэта камсамола цэха фотаапаратуры Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава (Першамайскі райкам ЛКСМБ г. Мінска). Працаваў інструктарам, загадчыкам аддзела камсамольскіх арганізацый Партызанскага райкама ЛКСМБ г. Мінска, праходзіў ваенную службу на пасадах афіцэрскага складу. 




03.2000 - 11.2001

саветнік консульска-прававога аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

11.2001 - 09.2004

саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы

09.2004 - 03.2007

першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

03.2007 - 08.2011

намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

12.2011 - 10.2013

намеснік начальніка ўпраўлення рэдакцыі інфармацыйна-аналітычнага весніка «Палітыка» Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

10.2013 - 11.2013

загадчык аддзела па забеспячэнні работы Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Сакратарыят Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь

11.2013 - 03.2015

начальнік ўпраўлення аператыўна-аналітычнай і інфармацыйнай работы — памочнік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, Сакратарыят Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

18.03.2015 - цяп/час

Начальнік Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III ступені і «За працоўныя заслугі». Мае падзякі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў і Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

З'яўляецца членам рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў».