Жынгель Алег Валянцінавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 19 сакавіка 1967 года ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення інкасацыі, начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, старшым эканамістам, начальнікам крэдытнага аддзела аддзялення акцыянернага камерцыйнага банка «Белаграпрамбанк» (г.Глыбокае), кіраўніком аддзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» (г.Глыбокае), начальнікам філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» — Віцебскае абласное ўпраўленне.

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусi», «100 год Узброеным сiлам Рэспублiкi Беларусь», «75 год Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941— 1945 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Выдатнік Белаграпрамбанка» і інш.

 

Усе сенатары