230023 г. Гродна,
вул. Ажэшка, д. 3
8-0152-73-56-95
Нарадзіўся 3 жніўня 1956 года ў гарадскім пасёлку Астрыно Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Працаваў урачом-інтэрнам Мінскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Плешчаніцкай другой раённай бальніцы Лагойскага раёна, асістэнтам, дацэнтам кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, першым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.