Нарадзіўся 31 ліпеня 1955 года ў вёсцы Красіева Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Працаваў урачом-інтэрнам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, участковым педыятрам Сапоцкінскай гарадской пасялковай бальніцы, асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры педыятрыі, дэканам педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця».
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.