Нарадзіўся 15 студзеня 1949 года ў вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны-аграном; Мінскую вышэйшую партыйную школу. Генерал-маёр запасу.
Працаваў загадчыкам Дварэцкага сельскага клуба, інжынерам-гідрамеліяратарам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна», старшынёй калгаса «Рассвет» Лунінецкага раёна, першым намеснікам старшыні выканкама Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі. Быў выбраны другім, першым сакратаром Брэсцкага райкама КПБ, старшынёй Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшынёй Брэсцкага райвыканкама, старшынёй Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў. Займаў пасады намесніка Начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама, Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўную доблесць», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.