Струк Таццяна Аляксееўна

Біяграфія

Нарадзілася 10 кастрычніка 1957 года ў вёсцы Лебядзінае Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, бухгалтар; Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст.

Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Кастрычнік», бухгалтарам у калгасе імя С.Кірава, бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса «50 гадоў БССР» Чачэрскага раёна, дырэктарам-прадпрымальнікам прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Отар» Чачэрскага раёна.

Выбіралася дэпутатам Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў 18-га, 23-га і 24-га скліканняў, Отарскага сельскага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Отар» Чачэрскага раёна.

Удастоена звання «Ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці». Чалавек года Гомельскай вобласці (2010) у намінацыі «Чалавек на зямлі». Лепшы кіраўнік года (2009, 2010, 2011, 2013, 2014).

Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Занесена на раённую Дошку пашаны.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Чачэрскага райвыканкама і Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў.

Усе сенатары