Нарадзілася 6 сакавіка 1970 года ў вёсцы Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Працавала ўрачом-стажорам Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, галоўным урачом Гродзенскага абласнога цэнтра здароўя, намеснікам галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Тэрытарыяльна-медыцынскае аб’яднанне № 1 г. Гродна».
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.