Сянько Уладзімір Лявонавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Вішкавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін Міністэрства замежных спраў СССР па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»; Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў СССР па спецыяльнасці «Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі».

Працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР. Займаў пасады намесніка Міністра замежных спраў БССР, Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча; Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі; Французскай Рэспубліцы, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Іспаніі і Партугаліі па сумяшчальніцтве; Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольніцтвах і пры Арганізацыі Паўночна-Атлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве.

Старшыня Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі, член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі Міністэрства замежных спраў СССР і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары