Шышко Аляксандр Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 верасня 1959 года ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна. Працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі, начальнікам малочнатаварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна, галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна.

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азёры» Гродзенскага раёна.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе сенатары