Шышко Аляксандр Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 верасня 1959 года ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў установу адукацыі «Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут».

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам калгаса імя Кірава Маладзечанскага раёна. Працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі, начальнікам малочна-таварнага комплексу калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна, галоўным заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса па жывёлагадоўлі, перапрацоўцы і рэалізацыі прадукцыі калгаса «Азёры» Гродзенскага раёна.

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Азёры» Гродзенскага раёна.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары