Нарадзіўся 7 мая 1972 года ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.
Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Служыў у ваенна-марскім флоце СССР. Працаваў карэспандэнтам, рэдактарам аддзела гарадскога жыцця рэдакцыі Рагачоўскай раённай газеты «Свабоднае слова», намеснікам, выконваючым абавязкі галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя газеты «Свабоднае слова».
Член Беларускага саюза журналістаў. Выбіраўся членам Рады Беларускага саюза журналістаў, дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Рагачоўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Свабоднае слова».
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Рагачоўскага райвыканкама, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, ГА «Беларускі саюз журналістаў», Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі» і інш.