Шэршань Пётр Пятровіч

Біяграфія

Нарадзіўся 15 ліпеня 1949 года ў вёсцы Навасады Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны-аграном; Мінскую вышэйшую партыйную школу, палітолаг. Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.

Працаваў слесарам Жалудоцкага рамзавода «Сельгастэхніка», галоўным аграномам калгаса «Салют». Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў старшынёй калгаса «Пражэктар» Лепельскага раёна, намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама, старшынёй Гарадоцкага райвыканкама, першым сакратаром Браслаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела паліва, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліве Віцебскага аблвыканкама, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам раённых Саветаў дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый, член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Удастоены званняў «Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны-2010». Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «За супрацоўніцтва», юбілейнымі медалямі, нагрудным знакам «За заслугі» І ступені (Саюз «Чарнобыль» Расійскай Федэрацыі), ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Усе сенатары