Шчоткіна Мар’яна Акіндзінаўна

Біяграфія

Нарадзілася 20 лістапада 1958 года ў Мурманскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Жданава па спецыяльнасці «Фізіка», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», у 2012 годзе — аспірантуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Сацыялогія кіравання (сацыялагічныя навукі)».

Працоўную дзейнасць пачала ў Мінску інжынерам вытворчага аб’яднання «Інтэграл» імя XXV з’езда КПСС.

З 1985 года — інжынер Паўночнага аддзялення Акустычнага інстытута, г. Севераморск Мурманскай вобласці.

З 1986 па 1990 год — настаўнік фізікі сярэдняй школы № 10, г. Севераморск Мурманскай вобласці.

З 1990 па 1994 год — настаўнік фізікі сярэдняй школы № 198, г. Мінск.

З 1994 па 2001 год — намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктар сярэдняй школы № 159, г. Мінск.

З 2001 па 2003 год — начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска.

З 2003 па 2005 год — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.

З 2005 па 2007 год — старшыня камітэта па працы і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама.

З 2007 па 2009 год — намеснік, першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

З 2009 па 2016 год — Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

16 верасня 2016 года выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад горада Мінска, 12 кастрычніка — намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Кандыдат сацыялагічных навук, аўтар 36 навуковых работ і публікацый.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Еўразійскай эканамічнай супольнасці, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава).

Усе сенатары