Шчастны Анатоль Тадэвушавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1961 года ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Працаваў урачом-інтэрнам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы, клінічным ардынатарам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, асістэнтам кафедры хірургіі, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўным хірургам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. 

Загадчык кафедры шпітальнай хірургіі з курсам ФПК і ПК установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт»

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, памятным медалём «За заслугі ў развіцці Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта».

 

Усе сенатары