Нарадзіўся 1 сакавіка 1961 года ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Доктар медыцынскіх навук, дацэнт.
Працаваў урачом-інтэрнам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-хірургам Аршанскай цэнтральнай раённай бальніцы, клінічным ардынатарам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, асістэнтам кафедры хірургіі, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўным хірургам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, дацэнтам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Віцебскага ордэна Дружбы народаў дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».
Рэктар установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».