Шаўчук Мікалай Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1959 года ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў загадчыкам машыннага двара, галоўным інжынерам, дырэктарам саўгаса «Банонь» Полацкага раёна Віцебскай вобласці, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама.

Старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары