Нарадзіўся 20 жніўня 1962 года ў вёсцы Ганькавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Украінскі ордэна Дружбы народаў інстытут інжынераў воднай гаспадаркі (г. Роўна), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў старшым інжынерам планава-вытворчага аддзела ПМК-19 трэста «Брэстводбуд» (г. Жабінка), інструктарам, другім сакратаром Жабінкаўскага райкама камсамола, вызваленым сакратаром партыйнай арганізацыі калгаса «Радзіма», намеснікам старшыні калгаса «Радзіма», дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «RF», старшынёй Хмелеўскага сельскага Савета дэпутатаў, старшынёй калгаса «Запаветы Ільіча», намеснікам старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Старшыня Жабінкаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Жабінкаўскага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.