Нарадзілася 2 чэрвеня 1968 года ў вёсцы Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Мінскае культурна-асветнае вучылішча, культпрасветработа; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, менеджмент сацыяльна-культурнай сферы.
Працавала інструктарам Маладзечанскага раённага Дома культуры, арганізатарам-метадыстам Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы па вучобе кадраў клубных работнікаў, вядучым спецыялістам па клубнай рабоце Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы і вакальна-харавым жанры, дырэктарам Маладзечанскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
Дырэктар дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна».
Член савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Член Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па культуры, інфармацыі, турызме і спорце.
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзячныя пісьмы і падзякі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Мінскага аблвыканкама, упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама, Маладзечанскага гарвыканкама, Маладзечанскага райвыканкама. Узнагароджана юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства культуры, Мінскага аблвыканкама, Беларускага саюза кампазітараў, Беларускай федэрацыі танцавальнага спорту, спецыяльнымі дыпломамі Беларускага саюза жанчын «Жанчына года-2009» у намінацыі «За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства», конкурсаў Маладзечанскага райвыканкама «Дырэктар года-2003, 2005, 2014», «Лепшы кіраўнік» (2006, 2009), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».