Нарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў горадзе Віцебску. Закончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з адзнакай, лячэбная справа; установу адукацыі «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» з адзнакай, педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар больш як 300 публікацый, дзвюх манаграфій, 15 вучэбных дапаможнікаў, двух падручнікаў для студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў, аднаго вынаходніцтва і адной прыярытэтнай даведкі. Маёр медыцынскай службы запасу.
Працаваў прэпаратарам кафедры гісталогіі, асістэнтам, дацэнтам, прафесарам і загадчыкам кафедры нармальнай фізіялогіі, загадчыкам цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі, прарэктарам па навукова-даследчай рабоце Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава».
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны» (2012) у намінацыі «Адукацыя і навука».
Меў Падзяку і Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт».
Узнагароджаны медалямі «За заслугі ў развіцці Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта» і «90 год міліцыі Беларусі», нагруднымі знакамі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» і «Выдатнік адукацыі Рэспублiкi Беларусь», ганаровымі граматамі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Віцебскага аблвыканкама, Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.
Трагічна загінуў 14 кастрычніка 2013 года.