Сачкоўская Ірына Юльянаўна

Біяграфія

Нарадзілася 28 кастрычніка 1968 года ў вёсцы Бярэзніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». 

Працавала кансультантам, дзяржаўным натарыусам, загадчыкам дзяржаўнай натарыяльнай канторы горада Пінска. 

Загадчык натарыяльнай канторы горада Пінска.

Член Беларускай натарыяльнай палаты, натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі.

Адзначана Падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, падзякамі і граматамі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, Беларускай натарыяльнай палаты, ганаровымі граматамі Пінскага гарвыканкама, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Пінскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь».

Па выніках работы за 2021 год была занесена на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі.

 

Усе сенатары