Рунец Таццяна Аркадзьеўна

Біяграфія

Нарадзілася 15 чэрвеня 1969 года ў горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачала ў фінансавым аддзеле Докшыцкага райвыканкама. Працавала эканамістам фінансавага аддзела выканкама Заводскага раёна г. Мінска, галоўным эканамістам, начальнікам аддзела фінансаў галін гарадской гаспадаркі, намеснікам начальніка фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарвыканкама, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, нагрудным знакам Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь «Выдатнік фінансавай сістэмы», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».


Усе сенатары