Нарадзіўся 24 лістапада 1961 года ў пасёлку Клесава Сарненскага раёна Ровенскай вобласці (Украінская ССР).
Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў інжынерам-электрыкам калгаса «XIX партз'езд» Столінскага раёна, другім, першым сакратаром Столінскага раённага камітэта Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі, намеснікам старшыні Столінскага гарадскога выканаўчага камітэта, загадчыкам аддзела па рабоце з моладдзю, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
Старшыня Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
Мае Падзяку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі.