Нарадзіўся 20 мая 1959 года ў горадзе Мінску.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працоўную дзейнасць пачаў кіраўніком племянной свінагадоўчай фермы дзяржплемпрадпрыемства «Індустрыя» Пухавіцкага раёна. Працаваў дырэктарам саўгаса «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна.
Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Саўгас «Добраахвотнік» Клічаўскага раёна.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі».