Нарадзіўся 29 снежня 1965 года ў горадзе Віцебску. Закончыў Віцебскі ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут, лячэбная справа, хірург; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». Лейтэнант медыцынскай службы запасу.
Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення паліклінікі галаўнога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, клінічным ардынатарам кафедры неадкладнай хірургіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў г. Мінска, клінічным ардынатарам Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам хірургічнага аддзялення гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1 г. Оршы, урачом-хірургам хірургічнага кабінета паліклінікі Вузлавой бальніцы на ст. Орша Віцебскай вобласці, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Аршанскага раёна (г. Барань), галоўным урачом установы аховы здароўя «Аршанскае гарадское амбулаторна-паліклінічнае аб’яднанне».
Выбіраўся дэпутатам Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Аршанская цэнтральная паліклініка».
Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Паўночным саветам.
Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011». Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Аршанскага райвыканкама, граматамі ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.