Пятрова Ірына Георгіеўна

Біяграфія

Нарадзілася 14 чэрвеня 1969 года ў гарадскім пасёлку Глуск Магілёўскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Працавала ўрачом-інтэрнам Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, урачом-стажорам-тэрапеўтам участковым, урачом-тэрапеўтам участковым, урачом-тэрапеўтам участковым тэрытарыяльнага тэрапеўтычнага ўчастка, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай рэабілітацыі і экспертызе Глускай цэнтральнай раённай бальніцы, выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Глуская цэнтральная раённая бальніца імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава».

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Глуская цэнтральная раённая бальніца імя Заслужанага ўрача БССР А.С.Сямёнава».

Дэпутат Глускага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

Памочнікі
Усе сенатары