Пяткун Ірына Якаўлеўна

Біяграфія

Нарадзілася 23 сакавіка 1966 года ў вёсцы Новы Барсук Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя» з дадатковай спецыялізацыяй «Савецкае права».

Працавала фасоўшчыкам у аптэцы № 53 г. Рэчыцы, настаўнікам гісторыі Караваціцкай сярэдняй школы, настаўнікам гісторыі і геаграфіі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Ровенска-Слабадской сярэдняй школы Рэчыцкага раёна, настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 11 г. Рэчыцы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Рэчыцкага раённага ліцэя.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Рэчыцкі раённы ліцэй».

Дыпламант конкурсу «Лепшы кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці» (2012).

Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па прававых пытаннях, член дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя і ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дыпломам Беларускага саюза жанчын па выніках конкурсу «Жанчына года-2009» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва».

Усе сенатары