Паўлоўскі Андрэй Паўлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1967 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. Закончыў Санкт-Пецярбургскую Ваенна-медыцынскую ордэна Леніна Чырванасцяжную акадэмію імя С.М.Кірава па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Служыў у радах Узброеных Сіл СССР. Працоўную дзейнасць пачаў старшым лабарантам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў дырэктарам малога прадпрыемства «Біяком», намеснікам дырэктара па інвестыцыях таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біяком», дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біяком Інвест».

Старшыня Агульнага сходу ўдзельнікаў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біяком».

Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Мае падзякі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Беларускага дзіцячага дома, установы аховы здароўя «Гродзенскі дом дзіцяці змешанага тыпу» і храма святых апосталаў Пятра і Паўла.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», ганаровымі граматамі Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», ордэнам Рускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Усе сенатары