Паўлюкевіч Уладзімір Паўлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1961 года ў вёсцы Пясчанка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Салігорскі горна-хімічны тэхнікум імя М.Тарэза па спецыяльнасці «Горная электрамеханіка»; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт па спецыяльнасці «Горныя машыны і абсталяванне».

Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара, слесарам па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» імя 50-годдзя СССР. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў майстрам участка па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы, начальнікам бюро аўтаматызаванай сістэмы ўпраўлення тэхналагічным працэсам, намеснікам галоўнага інжынера па аўтаматызацыі, галоўным інжынерам, начальнікам цэха сільвінітавай абагачальнай фабрыкі другога рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій», галоўным інжынерам трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Дырэктар рудаўпраўлення ўпраўлення трэцяга рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».

Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па аграрнай палітыцы, прыродных рэсурсах і экалогіі.

Занесены на раённую Дошку гонару.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Салігорскага гарвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» і знакам «Ганаровы хімік».

Усе сенатары