Папкоў Аляксандр Андрэевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1948 года ў вёсцы Шчэкатава Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Жыліцкі сельскагаспадарчы тэхнікум, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Працаваў галоўным аграномам калгаса «Іскра» Круглянскага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Быў галоўным аграномам, старшынёй калгаса імя Андрэева Шклоўскага раёна, першым намеснікам старшыні Шклоўскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, старшынёй выканкама Шклоўскага раённага Савета народных дэпутатаў, першым сакратаром Шклоўскага РК КПБ, генеральным дырэктарам аграгандлёвага прадпрыемства «Шклоўскае», старшынёй Круглянскага райвыканкама. Працаваў Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, рэктарам Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага і пятага скліканняў.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары