Панцюхова Алена Валярянаўна

Біяграфія

Нарадзілася 20 снежня 1972 года ў горадзе Віцебску.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

Працавала рэдактарам Віцебскага абласнога тэлерадыёаб'яднання, спецыяльным карэспандэнтам па Віцебскай вобласці, загадчыкам карэспандэнцкага пункта па Віцебскай вобласці службы інфармацыі тэлебачання інфармацыйнага агенцтва Белтэлерадыёкампаніі, дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Віцебск».

Прадзюсар тэлевізійных і радыёпраграм рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтра «Тэлерадыёкампанія «Віцебск».
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Удастоена званняў «Чалавек года Віцебшчыны» ў 2012 годзе і «Віцябчанін года» ў 2016 годзе.

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Усе сенатары