Палішчук Валерый Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1963 года ў сяле Прыазёрнае Табольскага раёна Кустанайскай вобласці (КазССР).

З адзнакай скончыў Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР, Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.

Генерал-маёр міліцыі.

Служыў міліцыянерам лінейнага пункта міліцыі на ст. Шэманаіха лінейнага аддзела ўнутраных спраў на ст. «Абарона» Усходняга ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Казахскай ССР, оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным, намеснікам начальніка аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі, намеснікам начальніка аддзела  крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама г. Магілёва, намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама г. Магілёва, намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва — начальнікам крымінальнай міліцыі, начальнікам аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама, начальнікам аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, намеснікам начальніка крымінальнай міліцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама па аператыўна-вышуковай рабоце, першым намеснікам начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнікам крымінальнай міліцыі, начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, начальнікам установы адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў  Рэспублікі Беларусь».

Начальнік установы адукацыі «Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, нагруднымі знакамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Ганаровы супрацоўнік МУС» і «За адданасць абавязку i прысязе», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў  унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, інш.

Мае падзякі Старшыні Савета Рэспублікі і Старшыні Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Усе сенатары