Нарадзіўся 16 чэрвеня 1973 г. у горадзе Уральску (КазССР).
Скончыў Заходне-Казахстанскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам механазборачных работ на Уральскім заводзе «Зеніт». Працаваў спецыялістам, вядучым спецыялістам аддзела знешнеэканамічных сувязей, намеснікам начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння СП ААТ «Спартак». Займаў пасады юрысконсульта, намесніка начальніка камерцыйнага аддзела КСУП «Цяплічнае», старшыні Улукаўскага сельскага выканаўчага камітэта Гомельскага раёна, намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама, кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля, старшыні Гомельскага абласнога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, генеральнага дырэктара дзяржаўнай установы «Гомельаблпрам».
Выбіраўся дэпутатам Улукаўскага сельскага Савета дэпутатаў Гомельскага раёна 25-га склікання, Гомельскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Намеснік генеральнага дырэктара (па камерцыйных пытаннях) СП ААТ «Спартак».
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Гомельскага гарвыканкама. Мае падзякі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Гомельскага аблвыканкама.