Навіцкі Сяргей Рыгоравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 жніўня 1962 года ў горадзе Мінску. Закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-электрык.

Працаваў інжынерам аддзела метралагічнага забеспячэння завода імя Ф.Э.Дзяржынскага вытворчага аб’яднання «Інтэграл» імя XXV з’езда КПСС, інжынерам-канструктарам вопытна-канструктарскага бюро машынабудавання, майстрам-вытворцам мастацкіх вырабаў з металу Мінскага вытворчага аб’яднання мастацкіх вырабаў, майстрам Мінскага мастацкага вытворчага камбіната, майстрам Мінскага камбіната манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, дырэктарам малога прадпрыемства «НН», дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «РАДАКСІС» (г. Мінск).

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Генеральны дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Хенкель Баўтэхнік» (г. Заслаўе Мінскага раёна).

Член рабочых груп кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінскім аблвыканкаме.

Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы.

Чалавек года Міншчыны-2011. Лепшы прадпрымальнік Мінскай вобласці (2009, 2010), лепшы прадпрымальнік Мінскага раёна (2007, 2009). Мае падзякі старшыні Мінскага аблвыканкама, Беларускай праваслаўнай царквы. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства спорту і турызму, упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага райвыканкама, медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, ганаровай граматай прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай у г. Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Усе сенатары