Мельнікава Галіна Уладзіміраўна

Біяграфія

Нарадзілася 13 жніўня 1963 года ў пасёлку Эрд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С.Пушкіна, Беларускі ўніверсітэт культуры, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала аператарам вылічальна-клавішных машын Жлобінскага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, бібліятэкарам філіяла Жлобінскай ЦБС, загадчыкам сектара ўліку камітэта камсамола Жлобінскага чыгуначнага вузла, бібліятэкарам гарадской дзіцячай бібліятэкі — філіяла Жлобінскай раённай ЦБС, бібліятэкарам сярэдняй школы № 11 Жлобінскага гарадскога аддзела адукацыі, загадчыкам аддзела бібліятэчнага маркетынгу Жлобінскай раённай ЦБС, загадчыкам аддзела па інфармацыйнай рабоце і сувязях з грамадскасцю Жлобінскага гарвыканкама, загадчыкам аддзела інфармацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Жлобінскага райвыканкама.

Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень».

Памочнікі
Усе сенатары