Нарадзіўся 28 жніўня 1964 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў брыгадзірам Полацкай перасовачнай механізаванай калоны № 92 Віцебскай вобласці, рабочым будаўнічай брыгады саўгаса «Шаркаўшчынскі» Віцебскай вобласці, майстрам, прарабам, старшым прарабам участка № 1 дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 2 г. Полацка Віцебскай вобласці, галоўным інжынерам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 2 адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г. Віцебск». Займаў пасады намесніка старшыні па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і будаўніцтве Полацкага гарвыканкама, намесніка генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд».
Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд».
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, нагруднымі знакамі ўзнагароды Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы дарожнік Беларусі» і «Ганаровы транспартнік». Мае Падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама.