Нарадзіўся 1 жніўня 1957 года ў вёсцы Гудава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Працаваў памочнікам майстра па абслугоўванні круглапанчошнага абсталявання, намеснікам начальніка аддзела забеспячэння Віцебскай ордэна Леніна панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя КІМ. Быў экспертам камерцыйнага аддзела сумеснага савецка-заходнегерманскага прадпрыемства «Белвест», дырэктарам МКП «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам ПКФ «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга — пятага скліканняў.
Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.
Генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка».
Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», ордэнам «Садружнасць» (Савет Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), сярэбраным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.