Мароз Лілія Францаўна

Біяграфія

Нарадзілася 23 верасня 1956 года ў горадзе Мінску. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, юрыст.

Працавала дзяржаўным натарыусам, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы Заводскага раёна г. Мінска, старшым дзяржаўным натарыусам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы, прыватным натарыусам, галоўным кансультантам, начальнікам аддзела прававога абслугоўвання грамадзян і арганізацый упраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, старшым дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы № 2 Савецкага раёна г. Мінска, загадчыкам Першай Мінскай абласной дзяржаўнай натарыяльнай канторы.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Намеснік старшыні Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Член Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Член кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і Рэгламенце.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», юбілейным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Усе сенатары