Нарадзіўся 5 мая 1950 года ў вёсцы Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік. Кандыдат эканамічных навук. Аўтар больш як 20 навуковых работ, аднаго вынаходніцтва. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Працаваў інжынерам-механікам аддзела камплектацыі, старшым інжынерам, загадчыкам майстэрняў саўгаса-камбіната «Барысаўскі» Барысаўскага раёна, начальнікам аддзела камплектацыі па будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу «Аршанскі» Аршанскага раёна, дырэктарам дырэкцыі комплексу «Камянецкі», які будаваўся, Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, дырэктарам саўгаса-камбіната «Белавежскі» Камянецкага раёна, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. Быў першым намеснікам Міністра, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам адкрытага акцыянернага таварыства «Прыорбанк», дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Белавежскі» Камянецкага раёна.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, дэпутатам Белавежскага пасялковага Савета дэпутатаў 21-га і 22-га скліканняў, Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна.
Дэпутат Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, бронзавым медалём ВДНГ СССР «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР», юбілейнымі медалямі, Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама «Чалавек года ў аграпрамысловым комплексе-2009», «Чалавек года ў аграпрамысловым комплексе-2014», ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені.