Нарадзіўся 15 чэрвеня 1975 года ў вёсцы Траццякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам вытворчага навучання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Быў майстрам, старшым майстрам механазборачнага цэха, намеснікам начальніка цэха, начальнікам гальванічнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава». Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання «БелОМА» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце — намесніка дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце, намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «БелОМА — Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава» па карпаратыўным развіцці, намесніка генеральнага дырэктара — дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА».
Першы намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА».
Кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай асамблеяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва.
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.