Нарадзіўся 25 мая 1972 года ў горадзе Берліне (ФРГ).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў намеснікам дырэктара ВГПУП «ВІЗУСЭКСПРЭС», дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «ОйлКомпані», намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «АктыўКомпані». Быў намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара па птушкагадоўлі і камерцыйнай дзейнасці, дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племптушказавод «Беларускі» Мінскага раёна.
Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Падзяку і падзячнае пісьмо старшыні Мінскага аблвыканкама, падзякі старшыні Дзяржынскага райвыканкама. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў ‒ удзельніц СНД, юбілейнымі медалямі «МПА СНД. 30 гадоў» і «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі». Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Міншчыны — 2018».