Ліс Анатоль Васільевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 сакавіка 1958 года ў вёсцы Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі»; Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання па спецыяльнасці «Паліталогія»; магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, магістр паліталогіі.

Працоўную дзейнасць пачаў газаэлектразваршчыкам аўтабазы № 5 Гродзенскага аблаўтаўпраўлення г. Скідзеля. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў газаэлектразваршчыкам аўтабазы № 5 Гродзенскага аблаўтаўпраўлення г. Скідзеля, галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, выкладчыкам спецдысцыплін, старшым майстрам Скідзельскага сярэдняга прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, вызваленым сакратаром парткама калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. Займаў пасаду намесніка старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна, старшыні Навагрудскага райвыканкама, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, старшыні Мазырскага райвыканкама, намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Назначаўся памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці, Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.

Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары