Нарадзілася 18 чэрвеня 1966 года ў вёсцы Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг.
Працавала стажорам інжынера-тэхнолага, інжынерам-тэхнолагам пашывачнага цэха Гродзенскай швейнай фабрыкі, кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю, начальнікам змены цэха № 2 Навагрудскай швейнай фабрыкі, інжынерам-тэхнолагам швейнага цэха вытворча-камерцыйнай фірмы «Інтэкс», інжынерам-тэхнолагам прыватнага прадпрымальніка Шэнвальда Э.Ю. (г. Баранавічы), тэхнолагам швейнага цэха апрацоўчай фабрыкі Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання, кантралёрам тэхналагічнага працэсу эканамічнага аддзела, інжынерам-тэхнолагам эксперыментальнага ўчастка, размеркавальнікам работ, тэхнолагам эксперыментальнай лабараторыі, намеснікам начальніка, тэхнолагам швейнага цэха № 2 швейнай вытворчасці, старшынёй прафсаюзнага камітэта апрацоўчай фабрыкі, швейнай вытворчасці, аддзела галоўнага механіка і энергетыка і дапаможных служб пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне», інспектарам па кантролі за выкананнем даручэнняў канцылярыі адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне».
Загадчык архіва канцылярыі адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне».
Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.