Нарадзіўся 30 жніўня 1970 года ў сяле Масаны Чарнігаўскай вобласці (Украінская ССР).
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў дарожным рабочым дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 17 Міністэрства дарожнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у г. Гомелі. Быў галоўным інжынерам камбіната будаўнічых матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» г. Гомеля, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам прадпрыемства комплекснага праектавання «Гомельдарпраект» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».
Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».