Нарадзілася 10 жніўня 1973 года ў вёсцы Карвелі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Слонімскае медыцынскае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзяржаўную ўстанову адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
Працавала ўрачом-стажорам па тэрапіі тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 2 г. Гродна, участковым урачом-фтызіятрам, выконваючым абавязкі намесніка галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай часці, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны цэнтр «Фтызіятрыя».
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца».