Катовіч Уладзімір Алегавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 8 снежня 1962 года ў вёсцы Бушыкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў лячэбны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Працаваў урачом-інтэрнам-афтальмолагам Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, урачом-афтальмолагам кабінета экстраннай афтальмалагічнай дапамогі ў бальніцы хімічнага завода г. Гомеля, урачом-афтальмолагам аддзялення мікрахірургіі вока, загадчыкам аддзялення мікрахірургіі вока, загадчыкам аддзялення мікрахірургіі вока № 1 установы «Гомельская абласная спецыялізаваная клінічная бальніца», галоўным пазаштатным спецыялістам па афтальмалогіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Урач-афтальмолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Загадчык аддзялення г. Гомель таварыства з абмежаванай адказнасцю «МедВайз»

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары
Інтэрнэт-рэсурсы