Касцян Ніна Фёдараўна

Біяграфія

Нарадзілася 23 студзеня 1961 года ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы.

Працавала майстрам вытворчага навучання, выконваючым абавязкі сакратара камітэта камсамола з правамі райкама, майстрам, выкладчыкам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 73, загадчыкам аддзялення Бабруйскага вышэйшага прафесійнага вучылішча бытавога абслугоўвання насельніцтва, дырэктарам Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 4, дырэктарам установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны каледж імя А.Я.Ларына».

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквiт» г. Бабруйска.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і Рэгламенце.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», нагруднымі знакамі «За заслугі ў развіцці прафесійна-тэхнічнай адукацыі» і «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, дзвюма ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Усе сенатары