Карашкоў Яўгеній Піліпавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Пустошка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік.

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізкультуры і працы Спрындаўскай васьмігадовай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў майстрам механазборачнага цэха № 1, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў намеснікам начальніка, начальнікам механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, начальнікам цэха эксплуатацыі тэхналагічнай аснасткі, начальнікам інструментальнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам галоўнага інжынера па станкаінструментальнай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і кадравай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».

Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, Барысаўскага гарадскога і Барысаўскага раённага Саветаў дэпутатаў адпаведна 23-га і 25-га скліканняў.

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю.

Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «Генерал Харазія Х.Л.», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці, Мінскага аблвыканкама, Мінаўтасельгасмаша СССР і ЦК прафсаюза.

Усе сенатары