Канявалаў Мікалай Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 30 сакавіка 1952 года ў вёсцы Мышанка Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Працоўную дзейнасць пачаў падсобным рабочым завода «Шкловалакно» г. Полацка. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў грузчыкам Полацкага піваварнага завода. Працаваў асістэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці Наваполацкага політэхнічнага інстытута, галоўным інжынерам абласнога штаба студэнцкіх будаўнічых атрадаў Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі Віцебскага гаркама КПБ, сакратаром парткама будтрэста № 9 г. Віцебска, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Віцебскага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 57 будаўнікоў, часова выконваючым абавязкі начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва Віцебскага гарвыканкама, старшынёй Кастрычніцкага райвыканкама, кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.

Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога, гарадскога Саветаў дэпутатаў, раённага Савета дэпутатаў Чыгуначнага раёна г. Віцебска, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».

Член Кантрольна-бюджэтнай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, нагруднымі знакамі «Ганаровы будаўнік», «За заслугі ў будаўніцтве», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, ордэнам Казацкага Запарожскага войска Украіны «Казацкая слава» III ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў І ступені. Удастоены звання «Ганаровы член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».

Усе сенатары