Яшкоў Фелікс Валянцінавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1964 года ў горадзе Энгельсе Саратаўскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Кіеўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў ваенную службу ва Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі. Працаваў інспектарам аддзела кадраў, старшым інспектарам аператыўнага аддзела, старшым інспектарам інспекцыі па асабовым складзе, старшым аператыўным упаўнаважаным групы ўласнай бяспекі, старшым аператыўным упаўнаважаным па асоба важных справах групы ўласнай бяспекі, намеснікам начальніка мытні па праваахоўнай рабоце Магілёўскай мытні, намеснікам начальніка мытні па праваахоўнай рабоце Мінскай рэгіянальнай мытні, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела мытных расследаванняў Упраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, начальнікам Гомельскай мытні.

Начальнік Аператыўнай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» II і I ступені, ганаровымі граматамі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

 

Усе сенатары