Нарадзіўся 31 мая 1963 года ў вёсцы Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў вучэбным майстрам ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, урачом-інтэрнам-стаматолагам-хірургам Гомельскай абласной стаматалагічнай паліклінікі. Быў намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна, галоўным урачом Буда-Кашалёўскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання.
Галоўны ўрач дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская гарадская клінічная бальніца № 1».
Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.